Uczniowie z Białorusi

Адукацыйная падтрымка для беларускіх дзяцей у Польшчы і кансультацыі для бацькоў пры Акадэміі Добрай Адукацыі ў Варшаве, арганізаваныя праз Таварыства Добрай Адукацыі

Таварыства Добрай Адукацыі вядзе дзейнасць 12 школ і ўстаноў асветы ў Польшчы і на працягу пяці год супрацоўнічае з настаўнікамі з Беларусі.

Беларускі кансультацыйны пункт пры Акадэміі Добрай Адукацыі ўзначальвае Ягор Сурскі, які паводле сваёй адукацыі з’яўляецца гісторыкам, настаўнікам з міжнародным досведам працы ў сістэме адукацыі (Беларусь, Літва, Італія, Польшча, Славенія), аўтарам шматлікіх навуковых артыкулаў і дакументальных фільмаў па гістарычнай тэматыцы. Індывідуальную ментарскую навуковую апеку над вучнямі будуць ажыццяўляць як беларускія, так і польскія настаўнікі.

Мы прапаноўваем для беларускіх дзяцей і моладзі адукацыйны праект, які забяспечыць ім з аднаго боку ажыццяўленне польскага абавязку навучання у пачатковай і сярэдняй школе, з другога – вывучэнне мовы, гісторыі і культуры Беларусі.

Зараз праводзіцца набор на 2023/24 навучальны год вучняў з Беларусі ў першы клас Ліцэя пры Акадэміі Добрай Адукацыі ў Варшаве. Навучэнцы будуць рэалізоўваць польскую адукацыйную праграму, паводле якой забяспечваецца эфектыўная падрыхтоўка да атэстацыі (матуры) за курс сярэдняй школы, што дазваляе атрымліваць вышэйшую адукацыю ў Польшчы. Дадатковым кампанентам навучання з’яўляецца курс “Веды па культуры Беларусі”. Прыём на вучобу адбываецца па выніках сумоўя з бацькамі і вучнем, падчас якога можна выявіць інтарэсы і далейшыя планы кандыдата.

Магчымым з’яўляецца таксама залічэнне вучняў з Беларусі да другога класа Ліцэя на 2023/24 навучальны год. У гэтым выпадку, каб лепш спланаваць навучанне кандыдата, таксама адбываецца гутарка з ім і яго бацькамі.

Адбываецца таксама запіс у іншыя навучальныя класы, у тым ліку ў першы клас базавай школы Акадэміі Добрай Адукацыі ў Варшаве. 

У Польшчы кожны дзіцёнак ва ўзросце ад 7 да 18 год павінен удзельнічаць у навучальным працэсе. Гэта можна ажыццяўляць такім чынам, калі вучань ходзіць у школу, але і калі вучыцца самастойна на хатнім навучанні. У другім выпадку абавязкова толькі кожны год здаваць экзамены з вызначаных прадметаў.

Акадэмія Добрай Адукацыі ў Варшаве гарантуе вучням з Беларусі бясплатную рэалізацыю школьнага абавязку ў рэжыме хатняга навучання, забяспечвае доступ да падручнікаў і іншых адукацыйных матэрыялаў, прадастаўляе магчымасць атрымаць кансультацыі па асноўных школьных прадметах на сядзібе Акадэміі ці дыстанцыйна, што дапаможа падрыхтавацца да гадавых класіфікацыйных экзаменаў, якія праводзяць настаўнікі Акадэміі. Дадаткова вучні могуць супрацоўнічаць з польскімі равеснікамі ў межах рэалізацыі супольных праектаў.

Вызначаныя гадзіны для кансультацый будуць прызначаны ў залежнасці ад колькасці вучняў, іх узросту, а таксама таго, ці пражываюць яны ў Варшаве і ці могуць, напрыклад, раз на месяц прыязджаць адмыслова. У наяўнасці ёсць спецыяльныя матэрыялы, тэрміналагічныя слоўнікі, якія дапамогуць вучням засвоіць адпаведны матэрыял.

Акадэмія Добрай Адукацыі забяспечвае дадатковыя адукацыйныя паслугі на платнай аснове. Праграма фарміруецца індывідуальна ў залежнасці ад патрэбы. Рэалізацыя праграмы „Веды па культуры Беларусі” адбываецца па суботах на сядзібе Акадэміі. На гэты курс магчыма запісацца, нават калі вучань наведвае іншую школьную ўстанову.

Бацькам мы бясплатна прадастаўляем кансультацыі па сістэме адукацыі ў Польшчы. Дадатковую дапамогу і вычарпальную інфармацыю адносна зместу рэалізаванай у Акадэміі адукацыйнай праграмы, як польскай так і беларускай, можна атрымаць на беларускай, рускай, польскай і ангельскай мовах.

Зацікаўленым асобам просьба пісаць на наступны адрас:  info.by@dobraedukacja.edu.pl ці звязвацца па тэлефоне 785 570 900

Wsparcie edukacyjne dla białoruskich dzieci w Polsce i konsultacje dla rodziców przy Akademii Dobrej Edukacji w Warszawie zorganizowane przez Stowarzyszenie Dobra Edukacja

Stowarzyszenie Dobra Edukacja prowadzi w Polsce 12 szkół i placówek oświatowych i także od pięciu lat współpracuje z nauczycielami z Białorusi.

Punktem konsultacyjnym kieruje Yahor Surski, który  obecnie mieszka w Warszawie, jest z wykształcenia historykiem, nauczycielem o doświadczeniu międzynarodowym (Białoruś, Litwa, Polska, Słowenia, Włochy), autorem dużej liczby artykułów naukowych i filmów dokumentalnych o tematyce historycznej. 

Proponujemy białoruskim dzieciom i młodzieży ofertę edukacyjną, która zapewnia im z jednej strony realizowanie polskiego obowiązku szkolnego w szkole podstawowej i liceum, a z drugiej naukę języka, historii i kultury Białorusi.

Obecnie prowadzimy zapisy na rok szkolny  2023/24 uczniów z Białorusi do pierwszej klasy Liceum ADE w Warszawie. Uczniowie będą realizować polski program edukacyjny, przygotowujący skutecznie do polskiej matury, co umożliwia podjęcie dalszych studiów w Polsce. Dodatkowo zapewniamy uczniom kurs: “Wiedza o kulturze Białorusi”. Rekrutacja odbywa się na zasadzie  rozmowy z rodzicami i uczniem w celu poznania jego zainteresowań oraz planów. 

Możliwe jest także zapisanie dziecka do drugiej klasy Liceum na rok szkolny 2023/24. W tym przypadku, aby dobrze zaplanować drogę edukacyjną kandydata, potrzebna jest też rozmowa z nim i rodzicami.

Jednocześnie odbywają się zapisy i do innych klas, w tym do pierwszej klasy Szkoły Podstawowej ADE w Warszawie.

W Polsce każde dziecko w wieku od 7 do 18 lat ma obowiązek się uczyć. Może to robić zarówno chodząc do polskiej szkoły, jak i będąc zapisanym na realizowanie obowiązku szkolnego poza szkołą (edukację domową). W tym drugim wypadku należy tylko co roku zdawać egzaminy z poszczególnych przedmiotów.

Akademia Dobrej Edukacji w Warszawie zapewnia uczniom pochodzącym z Białorusi bezpłatnie realizowanie polskiego obowiązku szkolnego, dostęp do podręczników i innych materiałów edukacyjnych, możliwość korzystania z konsultacji z podstawowych przedmiotów nauczania w siedzibie Akademii lub przez internet, które pomogą przygotować się do organizowanych przez Akademię egzaminów. Ponadto uczniowie białoruscy mogą współpracować z polskimi rówieśnikami uczącymi się w Akademii Dobrej Edukacji, na przykład realizując wspólne projekty. 

Szczegółowe godziny konsultacji zostaną ustalone zależnie od liczby i wieku zainteresowanych poszczególnymi przedmiotami uczniów, a także od tego, czy są to uczniowie mieszkający w okolicach Warszawy, czy też przebywający w Polsce, ale będący w stanie przyjeżdżać do Warszawy na przykład raz w miesiącu. Dysponujemy również materiałami ułatwiającymi uczniom z Białorusi naukę w polskim systemie szkolnym, jak na przykład słowniki terminów potrzebnych licealistom na poszczególnych przedmiotach.

Akademia Dobrej Edukacji zapewnia dodatkowe usługi edukacyjne na życzenie rodziców na zasadzie odpłatności. Program jest dostosowany indywidualnie w zależności od istniejących potrzeb. Program “Wiedza o kulturze Białorusi” realizowana jest obecnie w soboty w siedzibie Akademii. Możliwe jest zgłoszenie dziecka na naukę Wiedzy o kulturze Białorusi, także jeśli realizuje ono obowiązek szkolny chodząc do innej polskiej szkoły. 

Rodzicom zapewniamy konsultacje w zakresie informacji o systemie edukacyjnym w Polsce. Dodatkowa pomoc oraz wyczerpujące informacje co do treści realizowanego w Akademii programu  – polskiego i białoruskiego – są udzielane w językach białoruskim, rosyjskim, polskim i angielskim.

Osoby zainteresowane prosimy o kontakt na adres:  info.by@dobraedukacja.edu.pl lub tel. 785 570 900

Theme: Overlay by Kaira
Akademia Dobrej Edukacji w Warszawie
Skip to content